Белоруская мова
1. Сацыяльная
прырода мовы
Галоўнай дыфэрэнцыяльнай
прыкметай чалавека сярод іншых відаў жывых істот – валоданне членапаздельнай мовай.
Без паняцця мовы немагчыма даць азначэнне чалавеку. Падлічана, што каля 80% усяго
жыцця чалавек так ці інакш звязана з мовай: 19 гадзін у суткі мы размаўляем, слухаем,
чытаем, пішам, думаем самі сабе, разважаем, бачым сны, нешта мармочучы…
Мова – ўнікальнейшая
з’ява. Яна адначасова з’ява ідэяльная і матэрыальная, індывідуальная і сацыяльная,
самая старажытная і самая свежая; яна адначасова і адрознівае чалавека ад усяго
свету жывых істот, і аб’ядноўвае вялікі клас жывых істот у адзін чалавечы род.
З дапамогай мовы чалавек
мае доступ да ўсіх незапашаных чалавецтвам ведаў, да ўсяго таго, што ўспрымаюць,
ведаюць усе іншыя людзі. Люді здавальняюць свае патрэбы, словамі прымушаючы іншых
рабіць што-небудзь за іх. Мы можам гаварыць адно, а думаць другое. Мова злучае не
толькі прадстаўнікоў аднаго пакалення, але і розныя гістарычныя пакаленні людзей
(дзякуючы пісьмовай форме).
У гісторыі навукі
існавалі розныя погляды на мову. Адны вучоныя разглядалі мову як біялягічную з’яву
(такую ж, як здольнасць есці, піць, хадзіць, колер вачэй і г.д.), другія – як псіхічную.
Але зафіксаваны выпадкі, калі навароджаныя траплялі ў асяроддзе звяроў, і там, зразумела,
у іх не развівалася мова, нават не з’яўляецца патрэба ў ей. З гісторыі вядомы і
варварскія эксперыменты старажытных часоў, калі грудных дзяцей ад этнічна розных
бацькоў пазбаўлялі ўзаемаадносін з людзьмі, каб даведацца, якая мова першародная.
Але мэты такія вопыты не дасяглі, бо чалавек павінен навучыцца мове ад іншых людзей,
сама па сабе не сфарміруецца нават у генія. Дзіця, незалежна ад нацыянальнасці
і генаў бацькоў, пачынае размаўляць на той мове, якую чуе з першых дзен жыцця.
2. Гіпотэзы паходжання
мовы
Пытанне аб паходжання
мовы з’яўляецца адным з самых складаных і да канца не вырашаных навукай. Пісьменства
існуе ўсяго каля 5000 гадоў, а дзесяткі тысяч гадоў мова ўжывалася толькі ў вуснай
форме, таму дакладных, строга аргументаваных звестак пра тое, калі і як узнікла
мова, якія этапы развіцця яна прайшла, у вучоных няма.
У гіпотэзах паходжання
мовы можна ўмоўна выдзеліць два падходы:
1) мова з’явілася
натуральным шляхам;
2) мова створана штучна
нейкай актыўнай стваральнай сілай.
На ранніх этапах цывілізацыі
ўзнікла лагасічная (логасная) тэорыя паходжання мовы. Яна існуе ў некалькіх разнавіднясцях
– ведычнай, біблейскай і канфуцыянскай – і пабудована на міфолага-рэлігійных уяўленнях
з гэтай гіпотэзай, у аснове свету ляжыць духоўны пачатак, які ўдзейнічае на матэрыю,
што знаходзіцца ў хаатычным стане, уладкоўвае яе формы і стварае свет і чалавецтва.
Такім чынам, згодна з Бібліяй, Бог даў людзям дзольнасць да мовы, якую яны выкарысталі
для наймення рэчаў.
У канцы ХХ ст. лагасічная
гіпотэза набыла новае, навуковае, гучанне ў сувязі з адкрыццем структурнага ізамарфізму
слова, мовы, свядомасці, генетычнага кода, аб’ектаў мікра- і макрасвету.
З часоў Старажытнай
Грэцыі бярэ пачатак гукапераймальная гіпотэза, падтрыманая і развітая ў ХVІІІ – ХVХ стст. Яе сутнасць у тым, што мова ўзнікла
праз перайманне (імітацыю) чалавекам гукаў навакольнага свету – шуму ветру, крыку
звяроў і г.д. Напрыклад: кі-гік – кігікаць, туп-туп-туп – тупаць,
га-га-га – гагатаць і інш. Пры гэтым у розных мовах гэтая імітацыя можа адбывацца
па-рознаму. Але такіх слоў няшмат.
Таксама з антычнай
філасофіі дайшла да нас выклічнікавая гіпотэза, якая ў больш складаных
варыянтах існуе ў навуцы і зараз. Паводле яе, паходжанне мовы звязана з тымі натуральнымі
гукамі, якімі насычана біялагічнае жыцце самога чалавека. Ад іх узнікаюць словы
тыпу ахаць, войкаць, мыкаць. Пазней, на думку прыхільнікаў гэтай гіпотэзы, сувязь
паміж гучаннем слова і эмацыянальным станам чалавека становіцца толькі ўскоснай.
У ХVІІІ ст. у Еўропе пашыраецца тэорыя грамацкай дамоўленасці. Некаторыя яе ідэі былі
сфармуляваны ў ХVІІІ ст. англійскім
філосафам Т.Гобсам, які лічыў, што маўленне было вынайдзена людзьмі падобна да
таго, як пазней яны вынайшлі кнігадрукаванне: нашым першабытным продкам “прыйшло
ў галаву” даць назвы рэчам, і дзякуючы гэтаму яны атрымалі магчымасць
утрымліваць у памяці думкі, абменьвацца інфармацыяй, бавіць час. Паводле Ж.-Ж. Руссо,
у прыродны перыяд жыцця чалавецтва пануюць эмацыянальныя выкрыкі, але па меры набліжэння
да цывілізованнага жыцця людзі шукаюць больш зручныя знакі для адносін, якімі становяцца
жэсты і гукаперайманні. А далейшая замена жэстаў на гукі патрабавала калектыўнай
згоды і слоў, каб увесці ў карыстанне новыя словы і дамовіцца аб іх значэнні.
У ХІХ ст. французкім
філосафам Л. Нуарэ была выказана гіпотэза пра тое, што мова ўзнікла ў час калектыўнай
працы людзей, якія дапамагалі сабе выкрыкамі пры яе выкананні, і гэтыя працоўныя
выкрыкі ляглі ў аснову мовы людзей. Гэтая гіпотэза атрымала назву тэорыі працоўных
выкрыкаў.
У апошняй трэці ХІХ ст. Ф. Энгельсам была сфармулявана працоўная
(сацыяльная) теорыя паходжання мовы. У адпаведнасці з ей, мова ўзнікае ў выніку
сумеснай працоўнай дзейнасці першабытных людзей. Неабходнасць узгадняць свае дзеянні
ў час працы стымулявала ўзнікненне і развіцце пэўных гукавых комплексаў, якія ўскладняліся
паралельна з развіццем грамацтва, ускладненнем сродкаў працы і ўдасканаленнем свядомасці
і мыслення.
3. Функцыі мовы
Мова – слова мнагазначнае,
яно абазначае важнейшы сродак чалавечай камунікацыі (чалавечых зносін) увогуле і
пэўнай нацыянальнасці, мову асобнага, звычайна творчага, чалавека. Мова – гэта не
толькі сістэма гукавых і пісьмовых сродкаў перадачы інфармацыі. Словам “мова” можа абазначацца ўвогуле сістэма выразных сродкаў: мова музыкі
і мова тэатра і г.д.
Мова ў жыцці чалавека
і грамацства выконвае самыя розныя функцыі. Асноўныя функцыі любой мовы – камунікатыўная,
г.зн. мова з'яўляецца асноўным сродкам зносін паміж людзьмі, і кагінтыўная, або
пазнавальная. Пры дапамозе гэтых дзвюх функцый асоба атрымлівае інфармацыю ад іншых
людзей ці грамацкай суполкі, людзі разумеюць адзін аднаго, перадаюць патрэбную
інфармацыю іншым асобам. Але з дапамогай мовы людзі не толькі могуць, паведамляць
адзін аднаму патрэбную інфармацыю, але і назапашваць веды, фіксаваць, класіфіксаваць,
абагульняць пэўныя інтэлектуальныя дасягненні чалавецтва.
3 пазнавальнай цесна
звязана намінатыўная функцыя мовы, якая ажыццяўляе сувязь чалавека з навакольным
светам. Пры дапамозе намінатыўнай функцыі чалавек называе прадметы, з'явы рэчаіснасці,
дзеянні, прыкметы і г.д. Часам вельмі легка растлумачыць, чаму той ці іншы прадмет
назвалі пэўным словам. Напрыклад, слова панядзелак утворана ад дзвюх частак – па,
пасля і нядзеля, г.зн. які ідзе пасля нядзелі. Аднак паходжанне большасці слоў беларускай
мовы зараз вельмі цяжка, а часам і ўвогуле немагчыма растлумачыць.
Сярод іншых функцый
моў можна адзначыць, напрыклад, рэгулятыўную, ці фактычную, пры дапамозе якой людзі
наладжваюць кантакты паміж сабой, уступаюць у дыялогі і замыкаюць іх, рэгулююць
адносіны паміж сабой.
Пры дапамозе слоў
і іншых лінгвістычных сродкаў чалавек не толькі можа перадаваць інфармацыю, але
і выражаць разнастайныя пачуцці, а праз іх выражаць сябе як асобу. Такая функцыя
мовы называецца эмацыянальнай. Гэтая функцыя праяўляецца ў інтанацыях, ацэнках,
выклічніках.
Паколькі словы з'яўляюцца
сродкамі мастацкай творчасці, то мова валодае яшчэ і эстэтычнай функцыяй. Пры дапамозе
слова можна ўздзейнічаць на пачуцці і думкі чалавека, рэгуляваць яго дзейнасць,
вклікаць у яго шмат эмоцый. Прычым гэта дасягаецца не толькі змястоўным афармленнем
тэксту, але і самой вонкавай формай слоў: падборам гукаў, гукавых спалучэнняў, рытму,
мілагучнаці, вобразнасці маўлення.
Адной з важных функцый
мовы з'яўляецца этнічная, калі мова выступае як сімвал нацыі. Як правіла, у працэсе
маўлення названыя функцыі мовы перакрыжоўваюцца, спалучаюцца паміж сабой.
4. Мова і культура
У кожнай мове адбіваецца
жыццевы і духоўны вопыт народа – стваральніка і карыстальніка мовы. Некаторыя вучоныя
нават лічаць, што кожны народ бачыць свет праз прызму сваей роднай мовы, бо, з‘яўляючыся
своеасаблівым кодам культуры, мова ў пэўнай ступені вызначае светапогляд і менталітэт
народа, г.зн. яго псіхічную і нацыянальна-культурную адметнасць. Прадметы і з'явы,
якія адыгрываюць важную ролю ў жыцці пэўнага народа, маюць больш разнастайных назваў,
чым аб'екты, якія не сустракаюцца або рэдка сустракаюцца ў жыцці.
Напрыклад, прыкметнай
адзнакай ландшафту Беларусі з'яўляецца балота, і беларуская мова мае больш за
20 яго назваў. Затое ў нашай мове зафіксавана толькі адна назва такой жывеліны,
як вярблюд, у той час як у арабскай мове даследчыкамі адзначаецца каля 5000 розных
яго назваў.
Самымі
старажытнымі помнікамі, якія даюць магчымасць пранікаць у глыбіню гісторыі, культуры
народа, з'яўляюцца тапонімы. На карце Радзімы няма, напэўна, ні воднай выпадковай
народнай назвы: яна заўседы вынікае з асаблівасцей прыроднага асяроддзя, умоў вытворчай
дзейнасці, звязана з гістарычным мінулым чалавека.
Надзвычай
ярка нацыянальная адметнасць праяўляецца ў фразеалогіі. Напрыклад, сквапны рускі
“за копейку удавится”, а беларус “за рубель жабу ў Вільню пагоніць”; у беларусаў
многа – гэта “сабакі не ліжуць”; у рускіх – “куры не клюют”. Старажытныя рымляне пра непатрэбную
працу казалі “іn sіlvаm lіgnа fеrrе” (насіць дровы ў лес). У беларусаў
на гэты выпадак есць прыказка: “У крыніцу
ваду не носяць”, у рускіх “Ехать в Тулу со своим самоваром”, у французаў – “Роtеr dе І’еаu а lа mеr” (Насіць ваду ў мора) і г.д.
Такім
чынам, пры супастаўленні аналагічных паняццяў, сітуацый у розных культурах і мовах
відавочна праяўляецца нацыянаяьна-культурная спіцыфіка.
У
любой мове есць словы, якія значаць больш, чым вызначаны аб'ем іх значэння ў слоўніку,
набылі дадатковае культуралагчнае значэнне, выступаюць сімвалам краіны. Вельмі часта
гэта назвы расліннага і жывельнага свету. Такімі словамі-сімваламі для беларусаў,
напрыклад, з'яўляюцца бусел і зубр, васілек і шыпшына, вярба і рабіна. Сакура асацыіруецца
з Японіяй, бяроза – з Расіяй, а лаўр – сімвал Іспаніі.
Формы
маўленчага этыкету таксама залежаць ад нацыянальна-культурных традыцый грамадства.
Такім
чынам, у назвах прадметаў, з'яў рэчаіснасці адлюстроўваюцца адметнасці жыцця, характару,
мыслення, светапогляду народа. У моўных адзінках, у словах-сімвалах мова зберагае
гістарычную памяць народа, захоўвае яго культуру і духоўныя здабыткі.
5. Беларуская мова:
яе паходжанне і развіцце
Асноўнае тэрытарыяльнае
ядро ўсходніх славян вызначылася ў VІ – VІІ стст. н. э. Славяне рухаліся з Паўдневага
Захаду на Поўнач і Ўсход. Спрадвеку на тэрыторыі ўсходняй Еўропы жылі балцкія і
ўгра-фінскія плямены. Але гэта былі рэдкія пасяленні, таму асіміляція, аславянванне
мясцовых плямен ішло без асаблівых перашкод. 3 часу прыходу славян на тэрыторыю
Беларусі і пачатку іх сумеснага жыцця з балтамі і пачынаецца самазараджэнне
беларускага народа і яго самаразвіцце.
Старажытныя крывіцкія
і дрыгавіцкія племянныя саюзы паступова перараслі ў дзяржаўныя супольнасці (Полацкае
і Турава-Пінскае княствы). Ужо на пачатку VІІІ ст. узнік самы буйны на той час цэнтр
крывічоў – Полацк. У ІХ ст. Полацк канцэнтруе вакол сябе велізарныя тэрыторыі і
становіцца адным з наймагутнейшых палітычных і культурных цэнтраў ва ўсходняй Еўропе.
Прыкладна ў гэты час
умацоўвае свае пазіцыі і другі цэнтр усходніх славян – Кіеў.
У канцы Х ст. усходнія
славяне прынялі хрысціянства. Разам з хрысціянствам пісьменнасць (на стараславянскай,
ці царкоўнаславянскай, мове). Паступова выпрацоўваецца свой варыянт пісьмовай (кніжнай)
мовы, якая існуе паралельна са шматлікімі мясцовымі гаворкамі ўсходніх славян. Менавіта
гэты час быў пачаткам пісьмовага перыяду у мастацкай славеснасці будучых беларусаў,
рускіх, украінцаў,
Але палітычную і эканамічную
стабільнасць паміж часткамі ў феадальных дзяржавах усходіх славян падрывалі міжусобныя
войны князеў. У такіх умовах усе большую ролю набываюць мясцовыя дыялекты. Вучоныя
мяркуюць, што гаворкі насельнікаў будучых беларускіх, рускіх, украінскіх земляў
мелі к ХІІІ ст. столькі адметнага, што можна гаварыць аб трох самастойных усходнеславянскіх
мовах.
У складзе Вялікага
княства Літоўскага ў ХІV – ХVІ стст. сфарміавалася беларуская народнасць і яе
мова (вучоныя называюць яе “старабеларуская”). У той час яна называлася “простая”, ці “руская”, тэрмін “беларуская” узнік пазней. Яна складвалася, сінтэзуючы
пісьмовую спадчыну старажытнай усходнеславянскай мовы і жывыя гаворкі былых пляменаў
– дрыгавічоў, крывічоў, радзімічаў.
Літаратурная мова
Вялікага княства Літоўскага склалася на аснове паўночна-заходніх беларускіх гаворак.
Яна была афіцыйнай дзяржаўнай мовай у Вялікім княстве Літоўскім. На беларускай мове
ўпершыню ў гісторыі ўсходніх славян на пачатку ХVІ ст. з'явіліся друкаваныя кнігі.
Аднак пасля аб’яднання
Вялікага княства Літоўскага з Польшчай беларускія землі ўвайшлі ў феадальную федэратыўную
дзяржаву – Рэч Паспалітую і паступова пачалося апалячвавнне і акаталічванне беларусаў.
У 1696 г. Варшаўскі сейм прыняў пастанову, паводле якой пісаць дзелавыя
дакументы трэба было толькі па-польску. Паступова беларуская мова выцясняецца і
з іншых жанраў тагачаснай літаратуры і беларуская мова прыходзіць у поўны заняпад.
У канцы ХVІІІ ст.
Рэч Паспалітая перастала існаваць і беларускія землі ўвайшлі ў склад Расійскай
імперыі. Сацыяльны і нацыянальны прыгнет беларускага народа не зменшыўся, а ў афіцыяльны
ўжытак цяпер пачала выкарыстоўвацца толькі руская мова.
Менавіта ў час нацыянальнага
заняпаду у асяроддзі навукоўцаў-беларусаў, выхаваных на традыцыях польскай і рускай
культур, умацоўваецца разуменне самабытнасці беларускага народа. Пачынаецца беларускае
нацыянальнае Адраджэнне. Аднак ва ўмовах адсутнасці ўласнай дзяржаўнасці, забароны
беларускай мовы ў сферы афіцыйна-справавых зносін працэс складвання сучаснай літаратурнай
мовы расцянуўся больш чым на стагоддзе.
Найбольш спрыяльнымі
для беларускай мовы былі 20-я гады ХХ ст., калі ажыццяўлялася палітыка беларуазацыі
і беларускай мова набыла статус дзяржаўнай.
Але ў 1938 г., выходзіць пастанова “Аб абавязковым вывучэнні ў школах
рускай мовы”. І з гэтага часу пачынаецца мэтанакіраванае выцясненне нацыянальнай
мовы са сферы навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе. Беларуская мова выцясняецца
і з іншых сфер зносен.
У аношні час ствараюцца
ўмовы для свабоднага развіцця беларускай мовы. Законам прадугледжана сістэма мер,
якія павінны забяспечыць выкарыстанне беларускай мовы ў якасці дзяржаўнай ва ўсіх
сферах культурнага, грамадска-палітычнага і эканамічнага жыцця рэспублікі.
6. Формы беларускай
нацыянальнай мовы
Функцыянальныя
слылі літаратурнай мовы
Як і іншыя нацыянальныя
мовы, беларуская мова існуе ў дзвюх формах: дыялектнай і літаратурнай.
Дыялектная мова –
гэта сукупнасць мясцовых гаворак, што бытуюць (у вуснай форме) на Беларусі. На сучасным
этапе дыялекты не развіваюцца, а паступова разбураюцца. Перавага аддаецца вышэйшай
форме нацыянальнай мовы – літаратурнай мове.
Літаратурная мова
– ўнармаваная, агульнапрынятая і абавязковая для ўсіх членаў грамацтва. Існуе ў
вуснай і пісьмовай разнавіднасцях, мае разгалінаваную сістэму стыляў.
Разнастайныя мясцовыя
гаворкі, што бытуюць на тэрыторыі Беларусі, на аснове свайго падабенства аб'ядноўваюцца
ў тэрытарыяльныя дыялекты, якія ў сукупнасці ўтвараюць дыялектную мову. Можна выздяліць
два дыялекты: паўночна-ўсходні і паўднева-заходні. Сярэднябеларускія гаврокі спалучаюць
некаторыя рысы паўночна-ўсходняга і паўднева-заходняга дыялектаў, маюць свае асаблівасці,
іх можна выдзяліць у асобную междыялектычную групу. Таксама ў склад сучаснай беларускай
дыялектнай мовы ўваходзіць яшчэ адасобленная група заходнееўрапейскіх, ці брэсцка-пінскіх
гаворак.
Беларускія дыялекты
і асобныя гаворкі ўнўтры іх адрозніваюцца таксама лексікай, словаўтварэннем. Аднак
агульных элементаў ў іх значна больш, таму наяўнасць тэрытарыяльных дыялектаў не
парушае адзінства беларускай нацыянальнай мовы.
Тэрытарыяльныя дыялекты
– гэта самыя старажытныя моўныя адзінствы, нават больш старыя, чым сама беларуская
мова. У дапісьмовы перыяд дыялекты былі адзінай формай зносін.
Сацыяльны прагрэс
разбураў вузкія рамкі феадальнай гаспадаркі. Пашыраўся капіталістычны рынак, людзі
наладжвалі больш цесныя палітычныя, эканамічныя, культурныя сувязі, значыць – і
моўныя кантакты паміж сабой. А гэта патрабавала ўніверсалізацыі сродку сувязі, вяло
да паступовага фарміравання на базе асобных дыялектаў і гаворак адзінай нацыянайльнай
мовы.
У наш час новыя дыялекты
не толькі не ўтвараюцца, але паступова сціраюцца адрозненні паміж сабой. Дыялектнае
маўленне, натуральнае ў гутарцы з землякамі, недапушчальнае ў афіцыйных зносінах.
Каб пазбегнуць дыялектычных звычак маўлення, пазбавіцца ад мешаніны літаратурнага
і дыялектнага, патрэбна добра ўсведамляць розніцу паміж літаратурнымі і дыялектнымі
моўнымі сродкамі, валодаць літаратурнымі нормамі.
Сучасная літаратурная
мова грунтуецца на гаворках цэнтральнай часткі Беларусі але ў працэсе развіцця яна
сінтэзавала найбольш характэрныя для большасці беларускіх гаворак рысы і таму не
супадае цалкам з якім-небудзь тэрытарыяльным дыялектам, г. зн. мае наддыялектны
характар.
Сення беларуская літаратурная
мова – гэта вышэйшая, унармаваная, стылістычна разгалінаваная форма нацыянальнай
мовы, якая выступае ў вуснай і пісьмовай разнавіднасцях.
У залежнасці ад мэты
выказвання і абставы маўлення гаворачая асоба набірае найбольш прыдатныя сродкі
для выражэння сваей думкі. Адказ студэнта на экзамене, напрыклад, істотна эдрозніваецца
ад яго размовы з сябрамі наборам моўных элементаў, характарам іх спалучэння, шырыней
ахопу лексікі. Магчымасць выбару абумоўлена стылявым расслаеннем лексікі, г. зн.
наяўнасцю ў мове слоў з замацаваным функцыянальным прызначэннем, характар моўных
зносін залежыць ад разнавіднасці мовы – пісьмовай або вуснай. Вызначальная
форма кіравання – пісьмовая або вусная – ўласціва і кожнаму з функцыянальных
стыляў – такіх форм увасаблення мовы, якія абслугоўваюць пэўную сферу чалавечай
дзейнасці і характарызуюцца своеасаблівым наборам моўных сродкаў. Да кніжных стыляў
належаць навуковы, афіцыйна-справавы, публітыстычны і стыль мастацкай літаратуры,
стылем вуснай мовы з'яўляецца гутарковы.
Найбольш тыповыя рысы
навуковага стылю абумоўлены характэрнай для яго функцыяй паведамлення. Навуковы
выклад дае інфармацыю аб фактах, якія існуюць аб'ектыўна, незалежна і адцягнена
ад асобы аўтара, таму для яго характэрна лагічнасць і доказнасць, словы абстрактнага
значэння і абагуленыя паняцці, вузкаспецыяльная і агульнанавуковая тэрміналогія,
абрэвіятуры, пэўны парадак слоў у сказе, уставўыя канструкцыі і разгорнутыя сінтаксічныя
структуры. Лексіка з эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай, таксама як і вобразныя
сродкі, не ўжываецца.
Афіцыйна-справавы
стыль абслугоўвае сферу пісьмовых афіцыйных і справавых адносін людзей і ўстаноў.
Пісьмовы характар і дакументальнае ўвасабленне афіцыйна-справавых тэкстаў абумоўліваюць
нязменнасць выпрацаваных і замацаваных у практыцы лексічных фармуліровак, застылы
характар іх сінтаксічнага афармлення, якія іграюць канструктыўную ролю іменна ў
межах гэтай разнавіднасці мовы, а для іншых стыляў не абавязковыя. Афіцыйна-справавы
стыль адрозніваецца ад іншых стыляў таксама высокай ступенню стандартызацыі, трафарэтнасці,
аб'ектыўнасці выкладу і змястоўнай паўнатой. Эмацыянальна афарбаваная і пераасэнсаваная
лексіка не ўжываецца.
Публітыстычны
стыль – такая разнавіднасць мовы, якая выконвае функцыю ўздзеяння на чытача або
слухача, яна здольная ўплываць на яго перакананні і паводзны. Сярод адметных рыс
можна назваць папулярнасць, вобразнасць, грамадзянскасць, наяўнасць сродкаў станоўчай
або адмоўнай экспрэсіі. Аснову гэтага стылю складае грамадска-палітычная лексіка,
эмацыянальна-ацэначныя словы і фразеалагізмы, вобразныя параўнанні і экспрэсіўна-звязаныя
спалучэнні слоў. Разам з тым для яго характэрна дакументальная дакладнасць інфармацыі,
некаторая афіцыйнасць.
Мастацкі стыль, або
стыль мастацкай літаратуры, не валодае сваей характэрнай лексічнай сістэмай, як
іншыя стылі, і гэта акалічнасць дае падставы некаторым вучоным разглядаць яго як
больш складаную і неаднародную з'яву, што выходзіць за межы функцыянальных стыляў
мовы. Мастацкі стыль увасабляецца ў творах мастацкай літаратуры, пісьменнік не абмежаваны
ў выбары і ўжыванні лексічных сродкаў у імя дасягнення эстэтычных і выяўленчых мэт.
Таму усе адзінкі іншых функцыянальных стыляў пісьмовай і вуснай разнавіднасцей мовы
прыдатны для мастацкага стылю, які не падпадае нарматыўным ацэнкам.
Гутарковы стыль
абслугоўвае сферу бытавых зносін і часцей выкарыстоўваецца ў форме вуснага
маўлення (у пісьмовах форме ў тэкстах мастацкага стылю, асобных жанрах
публітыстычнага). Асаблівасці жывога, вуснага маўлення вызначаюць у большасці
асаблівасці размоўнага стылю, для якога характэрна нязмушанасць,
суб'ектыўнасць, дыялагічнасць і эмацыянальнасць.
белоруская
мова культура вымаўлення
7. Асноўныя нормы
беларускага літаратурнага вымаўлення
Каб трывала авалодаць
арфаэпічнымі нормамі, трэба не толькі ўмець дакладна вымаўляць гукі, з якіх складаецца
слова, але і ведаць, чаму і які гук павінен быць вымаўлены ў кожным канкрэтным выпадку.
Звычайна наяўнасць тых ці іншых гукаў у словах абумоўлена гістарычнай моўнай
традыцыяй, але ў адных выпадках нічога, акрамя традыцыі, нельга назваць, у
другіх жа выпадках існуюць пэўныя заканамернасці ці правілы з'яўлення ў слове
менавіта гэтага, а не якога-небудзь іншага гука. Так, напрыклад, вымаўленне ў
слове віда зычных [в], [д], націскнога [а] не рэгулюецца
спецыяльнымі правіламі, а вось наяўнасць ненаціскнога [а] можна
растлумачыць: ен з'яўляецца ў першым пераднаціскным складзе ў выніку чаргавання
з націскным [о] (параўн.: воды).
Канкрэтныя правілы
літаратурнага вымаўлення шматлікія, але іх можна звесці ў некалькі груп:
1) правілы вымаўлення
некаторых (спецыфічных для беларускай мовы) гукаў моцных пазіцый;
2) правілы, заснаваныя
на пазіцыйных чаргаваннях гукаў (вымаўленне гукаў слабых пазіцый);
3) правілы вымаўлення
запазычаных слоў.
Да групы правіл, якія
вызначаюцца пераважна моўнай традыцыяй, можна аднесці:
а) заўседы
цвердае вымаўленне гукаў [р] (рабіна, рака, цяпер) і [ж], [ш],
[дж], [ч] (чалавек, ноч, шэры, сяджу);
б) вымаўленне фрыкатыўнага,
працяжнага гука [г] (голад, гутарка, праграма), толькі ў нешматлікіх
даўніх запазычаных з польскай і нямецкай моў вымаўляецца выбухны (гонта, швагер,
гестка, ганак і інш.);
в) вымаўленне як аднаго
гука афрыкат [дж], [дз’], [дз] (ураджай, дзень, дзынкаць), вымаўленне
афрыкат як двух асобных гукаў [д] і [ж], [д] і [з’]
(урад-жай, д-зед), а таксама вымаўленне [дз’] як мяккага [д’]
– парушэнне арфаэпічнай нормы;
г) цвердае вымаўленне
афрыкаты [ц] (крыніца, цана, цэгла) і мяккае вымаўленне афрыкаты [ц’]
на месцы мяккага [т’] (цень, цемны), а таксама на месцы [т]
цвердага ў выніку яго чаргавання з [ц’] (хата – ў хаце, брат – браце);
д) вельмі мяккае
(мякчэй, чым у суседніх славянскіх мовах) вымаўленне свісцячых [з'] і [с']
(сеяць, зелкі, змена).
Правілы другой групы,
заснаваныя на пазіцыйных чаргаваннях гукаў, складаюць аснову сучаснай беларускай
арфаэпіі. Гэтыя правілы з'яўляюцца практычным, нарматыўным адлюстраваннем пазіцыйных
змен, разгледжаных у фанетыцы (такіх, напрыклад, як асімілятыўныя змены зычных,
аканне і інш.). Разгледзім іх асобна для зычных і галосных.
Вымаўленне зычнага
залежыць ад таго, у суседстве з якімі зычнымі ен знаходзіцца, а таксама ад пазіцыі
ў слове: канец слова ці сярэдзіна.
1. Звонкія зычныя
на канцы слоў і перад глухімі вымаўляюцца як глухія: хле[п], ле[х]ка; а глухія
перад звонкімі – як звонкія: лі[дж]ба (лічба), про[з']ба (просьба).
У звязанай мове звонкія
зычныя аглушаюцца таксама на канцы слоў і перад санорнымі, і галоснымі: са[т]
у квецені, сне[х] растаў. Аднак гэтаму правілу не падпарадкоўваюцца прыназоўнікі
на звонкая зычныя: яны аглушаюцца толькі перад глухімі: а[т] пены, [с] просьбай,
але: а[д] яго, 6е[з] віны.
Для вымаўлення глухіх
перад звонкімі на стыку слоў няма адзінай нормы. Яно часта залежыць ад тэмпу маўлення:
пры хуткім тэмпе глухія ў гэтай пазіцыі азванчаюцца, пры запаволеным тэмпе азванчэння
не адбываецца (параўн.: жы[дз'] добра, не гор[ж] за іншых – хуткі тэмп маўлення,
жы[ц'] добра, не гор[ш] за іншых – запаволены тэмп маўлення).
2. Зубныя зычныя перад
мяккімі зычнымі вымаўляюцца ў беларускай мове мякка (асімілятыўнае памякчэнне).
Зубныя [з]
і [с] вымаўляюцца мякка перад мяккімі губнымі і зубнымі зычнымі: [с’л’]іва.
Толькі ў некаторых выпадках не ў пачатку слова яны застаюцца цвердымі перад губнымі
[в’] і [м’]: у назве, аб прызме. Ніколі не
змягчаюцца [з] і [с] перад мяккімі заднеязычнымі [г’], [к’], [х’]:
скінуць, схіліць, згніць. Перад губным [ф’] у запазычаных словах
дапускаюцца варыянты – цвердае і мяккае вымаўленне: сфера і [с’]фера.
Зубныя [н]
і [л] вымаўляюцца мякка перад зубнымі [дз’], [ц’], [н’], [j]: на фро[н’ц’]е, малі[н’]ік, ка[н’j]ак. Зычны [л] заўседы мяккі перад
спалучэннем ск: сельскі. У словах з трохгукавым спалучэннем зычных
гук [н] не змякчаецца: дранцвець. Перад зубнымі [с’], [з’], [л’]
гук [н] у большасці выпадкаў не змякчаецца: гартэ[н'з']ія.
Зубныя [д]
і [т] перад мяккімі губнымі [в’] і [м’] вымаўляюцца як мяккія
[дз'] і [ц’]: [дз’в’]еры. Не адбываецца такога змякчэння на
стыку прыстаўкі і кораня: падвязаць, а таксама ў форме давальнага і меснага
склонаў назоўнікаў на -тве: клятве.
На стыку самастойных
слоў, калі папярэдняе слова канчаецца на цверды, а наступнае пачынаецца з мяккага,
змякчэння не адбываецца: лес зімой. У службовых словах канцавыя зычныя [з’]
і [с’] змякчаюцца: [з’] лесу. Не змякчаецца апошні зычны толькі
ў прыназоўніках праз і цераз: цераз лес, праз цябе.
3. Губныя зычныя [б],
[п], [м], [ф], перад мяккімі зычнымі не змякчаюцца. Цверда
вымаўляюцца яны і ў канцы слоў: ся[мjа].
4. Губна-зубны гук
[в] вымаўляецца перад галоснымі: гала[в]а. Пасля галоснага перад зычнымі
і пасля галоснага ў канцы слова ен змяняецца губна-зубным гукам [ў]: гало[ў]ка.
5. Свісцячыя зычныя
перад шыпячымі вымаўляюцца як шыпячыя: [ш]ытак; шыпячыя перад свісцячымі
вымаўляюцца як свісцячыя: на до[с]цы. Аднак пры запаволеным тэмпе маўлення
гукі ж і ш могуць не прыпадабняцца да свісцячых.
На стыку слоў шыпячыя
гукі змяняюцца толькі па глухасці – звонкасці: не гор[ж]. Свісцячыя перад шыпячымі на стыку самастойных слоў захоўваюцца
нязменна: лес шумеў, а ў межах фанетычнага слова вымаўляюцца як шыпячыя:
[б’аш] шуму.
6. Зычныя [д]
і [т] перад афрыкатамі [ч] і [ц] вымаўляюцца адпаведна як [ч]
або [ц]: ле[ч]ык, у ло[ц]ы. Спалучэнні зск і дск вымаўляюцца
адпаведна як [ск] або [цк]: каўка[ск']і, грама[цк']і.
7. Беларускай мове
ўласцівы падоўжаныя зычныя. Падоўжана вымаўляюцца паміж галоснымі шыпячыя [ж],
[ч], [ш] і мяккія зубныя [з’], [с’], |дз’], [ц’], [л’], [н’]: збо[ж]а,
узвы[ш]а. Вымаўленне ў такіх выпадках аднаго гука ці спалучэнне зычнага з [j]
(напрыклад, жыце ці жыцье) – парушэнне літаратурнай мовы.
У запазычаных словах
вымаўленне зычных мае свае адметнасці. Яны найперш звязаны з перадачай цвердасці
– мяккасці зычных. Так, большасць слоў іншамоўнага паходжання не падпарадкоўваюцца
“дзеканню” і “цеканню”, г. зн. зычныя [д] і [т] не змякчаюцца перад
галоснымі [э], [і]: дэкан, апладысменты. Выключэнне складаюць словы
з суфіксамі -ін-, -ір-, -ік-, -ер-, -(ей)ск-, -(е)ец: каранцін, апладзіраваць.
Іншыя зычныя перад
галоснымі [э], [і] у запазычанай лексіцы, як і ў словах спрадвечна беларускіх,
вымаўляюцца ў асноўным мякка: вектар. Толькі ў некаторых даўніх запазычаннях
вымаўляюцца ў гэтай пазіцыі цвердыя зычныя: бэлька, бэз.
Вымаўленне галосных
залежыць ад націску і суседніх гукаў.
Пад націскам (у моцнай
пазіцыі) усе галосныя маюць найбольш выразнае гучанне: праца, добры. Націскны
галосны [і] пасля галоснага, апострафа і мяккага знака, а таксама ў пачатку
слова вымаўляецца ў спалучэнні з [jі]: кра[jі]на.
У ненаціскных (слабых) пазіцыях галосныя гучаць карацей за націскныя. Некаторыя з іх змяняюць сваю якасць. Але адметнасць беларускай арфаэпіі, у тым, што і ненаціскныя галосныя вымаўляюцца даволі выразна: падзяка.
Галосныя [э],
[о], [а], калі з іх сыходзіць націск, вымаўляюцца пасля цвердых зычных (ва
ўсіх перад- і паслянаціскных складах) як выразны гук [а], толькі крыху карацейшы
за націскны (аканне на пісьме абазначаецца літарай а): цана, двары.
Словы з націскным складамі ро, ло, рэ не падпарадкоўваюцца
аканню. Не пад націскам [о], [э] замяняюцца гукам [ы]: глотка – глыток.
Пасля мяккіх
зычных галосныя [э], [о], [а] вымаўляюцца як [а] толькі ў першым
складзе перад націскам (яканне на пісьме абазначаецца літарай я): вядро,
святло. Галосныя [а]
у гэтай пазіцыі даволі выразны, яго нельга вымаўляць як [э] або [і] (“ікаючае” вымаўленне характэрна для рускай
мовы: [в'и]сна. Ва ўсіх іных ненаціскных складах пасля мяккіх зычных у спрадвечна беларускіх словах вымаўляецца гук [э] або
[э], набліжаны да [а]: [в'э]рабей.
На месцы спрадвечнага [а] і ў ненаціскных складах вымаўляецца выразны гук [а]:
су[в’а]зь.
У лічэбніках дзевяты, дзесяты, семнаццаць,
васемнаццаць у першым пераднаціскным складзе дапускаецца варыянтнае вымаўленне – гукаў
[э] або [эа]: [дз’э]вяты і [дз’эа]вяты (але на пісьме – літара е).
Часціна не
і прыназоўнік без падпарадкоўваюцца правілу ікання, [а]
вымаўляецца, калі наступнае слова пачынаецца ненаціскным складам: [н’а]ведаў,
але [н’э] дазволіў (аднак на пісьме – е).
Галосныя [і], [ы], [у] не пад націскам захоўваюць савю асноўную
якасць: пытанне. Але ў моўнай плыні іх вымаўленне залежыць і ад становішча
ў слове. Так, ненаціскны [і] (як і націскны) пасля апострафа і мяккага знака
вымаўляецца ў спалучэнні з [j] як [jі]: у выра[jі].
У пачатку слова,
калі папярэдняе слова канчаецца на галосны, замест [і] можа вымаўляцца [j]
а6о [jі]: да [j]вана (да Йвана). гэта датычыць і злучніка і: пасля галоснага ен
можа вымаўляцца як [й]: сястра [j] брат (сястра й брат). Аднак пры
запаволеным тэмпе маўлення гук [і] у гэтай пазіцыі звычайна захоўваецца;
да Івана, сястра і брат.
Пасля цвердых зычных
(апрача [г], [к], [х]) на стыку слоў, частак складаных слоў, прыстаўкі і
кораня вымаўляецца гук [ы]: пед[ы]нстытут.
Галосны [у] пасля галоснага перад зычным вымаўляецца
як [ў]: спеў. Замена [у] на [ў] адбываецца і ва ўласных назвах:
на Ўкраіне (на пісьме не абазначаецца), а таксама ў словах іншамоўнага паходжання:
ва [ў]ніверсітэце.
У запазычаных словах
вымаўленне галосных мае пэўныя адрозненні. Многія словы іншамоўнага паходжання не
падпарадкоўваюцца аканню і яканню. Так, у большасці запазычанняў пасля цвердых зычных
захоўваецца не над націскам [э]: эпоха, рэкорд. Толькі ў некаторых
даўніх запазычаннях [э] замяніўся на [а]: адрас, рамонт.
У асобных словах, запазычаных праз рускую мову, пасля [р] і [ц] вымаўляецца [ы]: брызент.
Захоўваецца [э] у першым пераднаціскным складзе і пасля
мяккіх зычных (няма якання): герой, медаль. Выключенне складаюць даўнія запазычанні,
якія вымаўляюцца з [а]: сяржант.
У словах, якія канчаюцца
спалучэннем галосных, захоўваецца ненаціскны [о]: трыо.
Перад пачатковым [і]
не развіваецца прыстаўны [j]: імпарт, імперыя.
8. Тэрміналагічная
лексіка
Прагрэс навукі непазбежна
вядзе да ўзнікнення спецыяльных слоў для абазначэння прадметаў, аб'ектаў паняццяў,
з'яў, якія вывучаюцца, даследуюцца.
Тэрмін – гэта спецыяльнае
слова ці спалучэнне слоў, створанае (прынятае, запазычанае і пад.) для дакладнага
выражэння спецыяльных паняццяў і абазначэння спецыяльных прадметаў. Тэрмінам
называецца спецыяльнае паняцце, якое ўзнікае ў пэўнай галіне навукі, тэрмін – гэта
імя паняцця.
Асаблівасць тэрмінаў
заключаецца ў тым, што значэнне звычайнага слова можа быць растлумачана, а значэнне,
сутнасць тэрміна павінна быць вызначана. Мова, паводле вобразнага выказвання вучоных,
“уваходзіць” у навуку перш за ўсе тэрміналогіяй, а іншыя элементы мовы не могуць
ісці ў параўнанне з тэрміналогіяй. Слова тэрмталогія мае два асноўныя значэнні:
1) сістэма тэрмінаў адной галіны навукі, тэхнікі, мастацтва і 2) сукупнасць усіх
тэрмінаў пэўнай мовы.
Тэрміналогія – замкнуты
слоўны кантэкст. Тэрміналогія пэўнай навукі – гэта штучна створаны лексічны пласт,
кожная адэінка якога мае пэўныя абмежаванні для свайго ўжывання і аптымальныя ўмовы
для свайго існавання і развіцця.
Словы агульнай лексікі
засвойваюцца людзьмі па меры іх авалодвання мовай. Тэрміны ж патрабуюць спецыяльнай
падрыхтоўкі ў пэўнай галіне навукі, тэхнікі, культуры, яны зразумелыя толькі тым,
хто вывучае, займаецца, працуе ў гэтай сферы. Вось чаму прафесійная падрыхтоўка
патрабуе авалодвання тэрмінамі.
Адназначнасць тэрміна
вызначаецца у тым, што кожны тэрмін павніен абазначаць толькі адно паняцце ў навуцы
ці тэхніцы, а кожнаму паняццю павінен адпавядаць толькі адзін тэрмін.
Мнагазначнасць, ці
полімесія, асабліва назіраецца сярод дзеясловаў як больш абстрактных слоў, напрыклад,
у справаводнай і архіўнай тэрміналогіі маем мнагазначныя тэрміны тыпу: адтэрмінаваць
– 1) вызначыць тэрмін на больш позні час і 2) працягнуць тэрмін.
Адсутнясць экспрэсіі,
эмоцыі наглядаецца, калі тэрміны ўзнікакаюць рознымі шляхамі і спосабамі, у тым
ліку і на аснове метафарызацыі, вобразнага пераасэнсавання паняццяў.
Кожны тэрмін з'яўляецца
адзінкай пэўнай тэрміналагічнай сістэмы. А пэўная тэрміналагічная сістэма абмежавана
адной галіной навукі. Тэрміны ў межах пэўнай сістэмы – члены адной сям’і. Яны залежаць
адзін ад аднаго, кожны мае свае месца. Гэтая сістэмная залежнасць тэрмінаў, строгая
залежнасць адзінак унутры тэрміналогіі – галоўная характарыстыка адзінак гэтага
тыпу.
Тэрміны ў пэўнай тэрмінасістэме
могуць уступаць у сінанімічныя, антанімічныя і нават аманімічныя адносіны, хоць
яны велмі спіцыфічныя.
Наяўнасць розных слоў,
кампанентаў у словазлучэннях ці розных словазлучэнняў як тэрмінаў для абазначэння
аднаго і таго ж паняцця вызначаецца адметнасцю ў параўнанні з агульнамоўнымі сінонімамі.
У тэрміналогіі яны не выконваюць стылістычнай функцыі. Акрамя сінонімаў, а часам
і тое, што сінонімы, выдзяляюць у тэрміналогіі варыянтнасць, ці тэрміналагічныя
варыянты, што выклікаюцца, як правіла, нераспрацаванасцю тэрміналогіі ці ўзнікненнем
тэрмінаў на пачатку развіцця і станаўлення навукі, яе галіны, паняцця. Сярод сінанімічных
тэрмінаў маем і варыянтныя (заработок – заробак) і лексічныя дублеты (заробак –
плата – цэна).
Як і ў агульналітаратурнай
лексіцы, у тэрміналогіі словы-тэрміны або кампаненты тэрмінаў-словазлучэнняў уступаюць
у антанімічныя адносіны. Антонімы ў тэрміналогіі падзяляюцца на лексічныя і словаўтваральныя.
Лексічныя антонімы ствараюцца дзякуючы розным лексемам з супрацьлеглым паняццем.
Словаўтваральныя антонімы ствараюцца шляхам выкарыстання афіксаў ці антанімічных
частак слоў.
Аманімічныя тэрміны
ў параўнанні з аманімічнымі словамі агульналітаратурнай мовы прадстаўляюць толькі
адзін тып іх утварэння – распад полісеміі, ці калі адно мнагазначнае слова ў выніку
разыходжання значэнняў утварае аднолькавыя па гучанні, але розныя па значэнні два
і больш слоў тэрмінаў. Гэта характэрна для выкарыстання тэрміна з аднолькавым фанетычным
афармленнем у розных тэрмінасістэмах, а як вынік гэтага – назіраецца міжнавуковая
аманімія.
9. Утварэнне і
ўжыванне дзеепрыметнікаў
Дзеепрыметнік – асобая
форма дзеяслова, што абазначае прымету прадмета паводле дзеяння і адказвае на пытанні
які? якая? якое? якія? (аздоблены, палымнеючы, аброшаны, замкнены).
Сумяшчэнне ў адным
слове прымет розных часцін мовы (дзеяслова і прыметніка) робіць яго больш багатым
па зместу. Таму дзеепрыметнікі шырока ўжываюцца ў пісьмовых стылях мовы, у прыватнасці
ў афіцыйна-справавым і навуковым. Яны поліфункцыянальныя – адначасова ўказваюць
на дзеянне і на вытворцу дзеяння. Акрамя таго, многія з дзеепрыметнікаў уваходзяць
у склад устойльвых выразаў. Вусна-гутарковаму маўленню, за рэдкім выключэннем,
дзеепрыметнікі не ўласцівы, яны замяняюцца апісальнымі зваротамі “які + дзеяслоў”.
Дзеяслоўная прымета,
названая дзеепрыметнікам, можа праяўляцца толькі ў цяперашнім і прошлым часе. Граматычна
катэгорыя часу выражаецца суфіксамі: цяперашні час – -уч- (-юч-), -ач- (-яч-),
-ем-, -ім-; прошлы час – -ш-, -л-, -ўш-, -н-, -ен-, -т-.
Катагорыя стану праяўляе
свае граматычнае значэнне ў формах цяперашняга і прошлага часу. Сярод здеепрыметнікаў
незалежнага стану больш пашыраны формы прошлага часу (захварэўшы, папрыгажэўшы),
прычым перавагу ужывання ўсе больш набываюць дзеепрыметныя формы з варыянтным суфіксам
-л-: павесялелы, утравянелы. Даеепрыметнікі незалежнага стану цяперашнягя
часу утвараюцца ад пераходных і непераходных дзеясловаў з дапамогай суфіксаў -уч-(-юч-),
-ач-(-яч ). Формы залежнага стану выступаюць, у цяперашнім і прошлым часе.
Катэгорыя трывання
дзеепрыметнікаў адпавядае трыванню таго дзеяслова, ад якога яны ўтвораны: здабываць
– здабываючы, здабыць – здабыты.
Дзеепрыметнікі змяняюцца
па склонах, па ліках, па родах. Гэтыя катэгорыі несамастойныя, яны вызначаюцца склонам,
лікам і родам назоўніка, да якога дзеепрыметнік адносіцца.
Поўныя дзеепрыметнікі
скланяюцца па тыпу прыметнікаў мужчынскага роду на -і (-ы), жаночага роду
на -ая (-яя), ніякага роду на -ае ў назоўным склоне адзіночнага ліку.
Дзеепрыметнікі могуць
пераходзіць у прыметнікі, г. зн. ад’ектывавацца.
Утварэнне дзеепрыметнікаў
выклікае пэўныя цяжкасці, таму што яно залежыць ад многіх граматычных паказчыкаў
дзеяслова.
Як правіла, ад пераходных
дзеясловаў незакончанага трывання можна ўтварыць чатыры дзеепрыметныя формы: чытаючы,
чытаемы, чытаўшы, чытаны. Абмежавана ўтварэнне дзеепрыметнікаў залежнага стану
цяперашняга часу. Непераходныя дзеясловы не маюць дзеепрыметнікаў залежнага стану.
Таксама не ўтвараюцца такія дзеепрыметнікі ад дзеясловаў тыпу: ліць, гнуць, жаць.
Формаў дзеепрыметнікаў залежнага стану прошлага часу не маюць прыставачныя дзеясловы
з суфіксамі -іва-, -ва-, а таксама дзеясловы са значэннем немэтанакіраванага
дзеяння: вазіць, насіць, вадзіць.
Рэдка ўжываюцца дзеепрыметнікі
незалежнага стану цяперашняга часу з суфіксамі -уч- (-юч-), -ач-(-яч-). У
некаторай ступені гэта абумоўлена немагчымасцю размежавання аманімічных дзеепрыметных
і дзеепрыслоўных формаў. Яны замацаваліся ў словазлучэннях тэрміналагічнага
характару (узрастаючы ўзровень, рэжучы інструмент, пішучая машынка),
сустракаюцца на старонках спецыяльных прац і прэсы.
Жанрава-сітуацыйнае
пашырэнне характарызуе дзеепрыметнікі залежнага стану цяперашняга часу з суфіксамі
-ім-, -ем-: апісваемы факт, імітуемы гук, утвараемая форма, прапануемая
класіфікацыя. Яны ўключаюцца ў лексіку афіцыйна-справавых дакументаў, навуковых
артыкулаў, рэфератаў і дакладаў, перадавых артыкулаў газет.
Пры магчымасці
афармлення дзеяслоўнай асновы паралельнымі суфіксамі -ш-, -ўш- і -л-
перавага павінна аддавацца формам з -л-: паблеклы – паблекшы,
пачырванелы – пачырванеўшы.
Без усякіх абмежаванняў
выкарыстоўваюцца здеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу з суфіксамі -н-,
-ен-, -ан-, -ян-, -т-: скінуты, падмецены, пасеянны, курчаны.
Зваротныятныя дзеепрвметнікі для беларускай мовы не характэрны. Асобныя з іх, што час ад часу пранікаюць у мову газет, тыпу
палепшыўшаеся надвор’е, збянтэжыўшыйся хлопчык успрымаюцца як штучныя
ўтварэнні. Часам наглядаецца ўжыванне замест зваротных дзеепрыметнікаў формаў з
суфіксам -н-: заблуканыя путнікі, напрацаваныя людзі і інш.
Дзеепрыслоўе
Дзеепрыслоўе – гэта
асобная форма дзеяслова, якая абазначае дзеянне, дадатковае да асноўнага, выражанага
дзеясловам, і адказвае на пытанні што робячы? што зрабіўшы? Прызначэнне
дзеепрыслоўя ў мове апраўдана тым, што з яго дапамогай можна дэталізаваць
апісанне працэсу, раскрываючы характар узаемадзеянняў паміж асноўным і
дадатковым дзеяннем. Дзеепрыслоўі падобна да дзеепрыметнікаў узбагачаюць дзеяслоў
і дапаўняюць яго сэнсава.
Дзеепрыслоўе аб’яднае
ў сабе прыметы дзеяслова і прысолўя.
Дзеепрыслоўі бываюць
закончанага і незакончанага трывання адпаведна трыванню дзеяслова, ад якога яны
ўтвораны. Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца ад асноў дзеясловаў
цяперашняга часу з дапамогай суфіксаў -учы (-ючы), -ачы (-ячы): сумуючы,
ганяючы, бачачы і абазначаюць дадатковае дзеянне, што адбываецца адначасова
з дзеяннем, абазначаным дзеясловам-выказнікам: напаткаў калгаснікаў, ідучы
полем.
Дзеепрыслоўі
закончанага трывання ўтвараюцца ад асновы інфініыва або дзеяслова прошлага часу
пры ўдзеле суфіксаў -ушы і -шы: сцярпеўшы, пастрыгшы і
абазначаюць дадатковае дзеянне, якое папярэднічае дзеянню, выражанаму
дзеясловам-выказнікам: засмяяўся, прачытаўшы ліст. Даволі рэдка сустракаюцца
выпадкі, калі дзеепрыслоўі закончанага трывання абазначаюць дзеянне, якое адбылося
пасля дзеяння, названага дзеясловам: раптам лінуў дождж, намачыўшы наша адзенне.
Дзеепрыслоўі могуць
быць зваротнымі: падхапіўшыся, схаваўшыся.
Катэгорыя часу дзеепрыслоўям
не ўласціва, формы гуляючы – гуляўшы адрозніваюцца трываннем. Тым не менш
дзеепрыслоўе ў кантэксце можа набываць значэнне часу у дачыненні да дзеяння, названага
дзеясловам-выказнікам, прымету якога яно абазначае, г. зн. значанне адноснага часу:
бегучы, накульгваў; стаміўшыся, прыпыніўся.
Дзеепрыслоўе, паясняючы
дзеяслоў, з6ліжаецца з прыслоўем і здольна пераходзіць у яго. Такі працэс называецца
адвербіялізацыяй. Адвербіялізаванае дзеепрыслоўе страчвае дзеяслоўныя прыметы, ужываецца
без залежных слоў і выступае як простая акалічнасць спосабу дзеяння: сказаць
не думаючы, павітацца седзячы.
Дзеепрыслоўе не характэрна
для бытавога гутарковага маўлення, яно пашырана ў пісьмовых стылях мовы. Дзеепрыслоўе
дапамагаюць пазбегнуць аднастайнага пералічэння асобных дзеянняў, перадаць акалічнасці
і характар падпарадкавання аднаго дзеяння другому.
У беларускай мове
зусім натуральнымі ўтварэннямі ўспрымаюцца дзеепрыслоўі незакончанага трывання ад
аднаскладовых дзеясловаў тыпу біць, жаць, шыць – б'ючы, жнучы, шыючы, якія
адсутнічаюць у рускай мове. Утвараюцца таксама немагчымыя ў рускай мове дзеепрыслоўі
ад дзеясловаў з суфіксам -ну-: мокнучы, цягнучы.
Дзеепрыслоўі, утвораныя
ад дзеясловаў незакончанага трывання з дапамогай суфіксаў -ушы, -шы (бегшы, касіўшы)
лічацца парушэннем літаратурнай нормы.
Правіла пабудовы сказаў
з дзеепрыслоўямі патрабуе, каб дзеянне, выражанае дзеясловам-выказнікам, утваралася
той самай асобай або прадметам, якому належыць дзеянне, абазначанае дзеепрыслоўем.
Ужываенне некаторых
прыназоўнікаў
Беларуская назва прыназоўнік
перагукваецца з грэч. рrоthesіs, што ў літаральным перакладзе абазначае “перад словам”. Прыназоўнік
называюць службовай часцінай мовы, і гэта назва цалкам адпавядае яе ролі. Побач
з канчаткамі прыназоўнікі ўдзельнічаюць у спалучэнні слоў і вызначэнні адносін паміж
імі ў сказе або словазлучэнні. Такім чынам, для выканання сваей функцыі прыназоўнікі
павінны ўжывацца пры граматычна самастойных і паўназначных словах.
Прыназоўнік афармляе
рознага характару адносіны паміж назоўнікамі і займеннікамі, лічэбнікамі, назоўнікамі
і іншымі часцінамі мовы, здольнымі субстантывавацца. Рознае значэнне форм залежыць
менавіта ад прыназоўніка і адпаведнага склона. Аднак бываюць выпадкі, калі з адным
і тым жа склонам ужываюцца розныя прыназоўнікі, тады яны ўдакладняюць значэнне прыназоўнікава-склонавай
канструкцыі. Напрыклад, прыназоўнік у связваецца з накіраванасцю дзеяння ўнутр предмета,
прыназоўнік на ўказвае, што дзеянне накіравана на паверхню предмета.
Адносіны паміж словамі
ў сказе і словазлучэнні маюць розны характар, адпаведна і семантыка прыназоўнікаў
разнастайная, найбольш пашыраныя іх значэнні – прасторавыя,
часавыя, аб'ектныя,
азначальныя, прычынныя, мэтавыя, умоўныя, параўнальныя і інш. Гэтыя значэнні ўласцівы
ўсім прыназоўнікам, якія ўтвараюць аднародную ў сэнсавых адносінах групу. Кожны
канкрэтны прыназоўнік здольны праяўляць прыватнае, “індывідуальнае” значэнне ў межах
словазлучэння.
У беларускай мове
большасць прыназоўнікаў аднасклонавыя, гэта значыць, ужываюцца з адным склонам
(каля чыгункі, воддаль палетка). Асобныя прыназоўнікі ўдзельнічаюць у двухсклонавым
кіраванні дзеясловаў (змагацца за волю, сядзець за сталом). Прыназоўнік з
ужываецца з дзеясловамі, здольнымі кіраваць трыма склонамі. Найбольшая колькасць
прыназоўнікаў патрабуе пасля сябе роднага склону (апроч, дзеля і інш.). Прычына
гэтаму тая, што папаўненне прыназоўнікаў адбываецца за кошт назоўнікаў, а ў падпарадкавальных
словазлучэннях залежны назоўнік выступае ў родным склоне.
Прыназоўнік адносіцца
да высокаўжывальных часцін мовы. У гэтым плане ен саступае талькі назоўнікам, давясловам
і займеннікам. Ужыванне прыназоўнікаў патрабуе асаблівай увагі, таму што прыназоўнікава-склонавыя
канструкцыі непадобныя ў розных мовах. Нацыянальна адметнымі выступаюць беларускія
дзеясловы ў склонавым кіраванні з такімі прыназоўнікамі: звяртацца на адрас,
наблізіцца да сутнасці. У рускай мове дзеяслоўнае кіраванне носіць іншы характар
(багаты на параўнанні – богатый сравнениями; захварэць на адзер – заболеть
корью) або адбываецца пры ўдзеле іншых прыназоўнікаў (забыцца на мінулае
– забыть о прошлом). Некаторыя беларускія прыназонікі нацыянальна адметныя,
яны належаць да ўласнабеларускай лексікі і адсутнічаюць у іншых усходнеславянскіх
мовах. Да іх адносяцца такія прыназоўнікі, як паводле, з цягам, спадыспаду, падчас,
паўз верх. Адрозненне адных і тых жа прыназоўнікаў у розных мовах можа мець
і семантычны характар. Напрыклад, беларускі прыназоўнік праз можа праяўляць
прычыннае значэнне, якое адсутнічае ў яго рускага адпаведніка через.
/
|